Нацбанк апублікаваў статыстыку па фінансах камерцыйных банкаў за ўвесь 2018 год. Вынікі прааналізаваў фінансавы партал banki24.by.

Агульны прыбытак 24 дзейных банкаў Беларусі склаў за 2018 год 1074 млн беларускіх рублёў. У параўнанні з 2017 годам ён павялічыўся на 24,9%. Як і ў 2017-м, у 2018 годзе сярод дзейных банкаў не знайшлося стратных.

Банк развіцця ў юрыдычным сэнсе не з'яўляецца камерцыйным банкам, а адносіцца да асаблівага тыпу нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый. За 2018 год прыбытак Банка развіцця дасягнуў 189,3 млн BYN і павялічыўся да 2017 года на 2,8%. Паколькі інфляцыя у 2018 годзе была значна вышэйшай, у рэальным выражэнні прыбытак Банка развіцця ўпаў да 2017 года.

Што тычыцца камерцыйных банкаў, то ў цэлым па сістэме прыбытак істотна вырас у рэальным выражэнні.

Рост прыбытку па адносінах да 2017 года адзначаўся толькі ў 11 банках з 24 дзейных. У гэты спіс увайшлі Беларусбанк, Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, МТБанк, БПС-Сбербанк, Банк ВТБ (Беларусь), Банк Дабрабыт, Тэхнабанк, СтатусБанк, БСБ Банк і Абсалютбанк.

Чэмпіёнам па памеры прыбытку за 2018 год чакана стаў Беларусбанк (341,6 млн BYN). Прычына лідарства па прыбытку збольшага тлумачыцца ростам эфектыўнасці работы Беларусбанка, а таксама збольшага яго памерам у параўнанні з іншымі: Беларусбанк мае найбуйнейшыя актывы ў сістэме, з якіх прасцей зарабіць больш прыбытку.

На другім месцы па суме прыбытку апынуўся Прыёрбанк (136,8 млн BYN), на трэцім — БПС-Ашчадбанк (109,4 млн BYN), на чацвёртым — Белгазпрамбанк (100,1 млн BYN), на пятым — МТБанк (71 млн BYN ). 

У трох банкаў у 2018 годзе адбылося скарачэнне прыбытку. У сумны топ-3 па падзенні прыбытку ўвайшлі ТК Банк (зніжэнне ў 6,6 разу), Цэптэр Банк (у 5,6 разу) і Парытэтбанк (у 2,1 разу).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?