radabnr.org

radabnr.org

Iвонка Сурвіла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўбцах. З 1944 года — у эміграцыі. Яе бацька, Уладзімер Шыманец, быў міністрам фінансаў ва ўрадзе БНР часоў Міколы Абрамчыка. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Іспаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзвюх дачок.

Скончыла вышэйшую Мастацкую школу ў Парыжы‚ пазней — лінгвістычнае аддзяленне Сарбонскага ўніверсітэта (1959).

У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі іспанскага Нацыянальнага радыё. З 1969 года працавала ў бюро перакладаў пры Федэральным урадзе Канады.

У 1989 годзе арганізавала канадскі Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі і заставалася яго кіраўніцай да 1997 года. Дзякуючы фонду, у Беларусь былі перададзеныя лекі ды медыцынскае абсталяванне на дзясяткі мільёнаў даляраў, на аздараўленьні ў Канадзе пабывалі тысячы беларускіх дзяцей.

У жніўні 1997 года была абраная старшынёй Рады БНР.

Аўтарка ўспамінаў «Дарога»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0