Жыхарка Слоніма спрабавала вынесці з крамы пляшку гарэлкі «Любімая песня». Ёй перашкодзілі супрацоўнікі гандлёвага пункта, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 4 красавіка каля 9-ай раніцы. Наведвальніца ўбачыла на вітрыне пляшку алкаголю, узяла яе і накіравалася да выхаду. Аднак яе дзеянні заўважылі супрацоўнікі крамы — яны паспрабавалі спыніць зламысніцу ўжо на вуліцы. Жанчына супрацівілася і нават паспрабавала выкінуць торбу са спіртным, але ўрэшце яе адвялі ў памяшканне магазіна.

У дачыненні да 56-гадовай жыхаркі Слоніма заведзена крымінальная справа па артыкуле «Рабаванне». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0