Кандыдат у прэзідэнты Украіны, шоўмен Уладзімір Зяленскі, каментуючы спрэчку з дзеючым кіраўніком дзяржавы, кандыдатам у прэзідэнты Украіны Пятром Парашэнкам у эфіры тэлеканала 1+1, заявіў, што яго цікавіць толькі рэакцыя грамадства, паведамляе Радіо Свобода.

«Мяне цікавіць толькі рэакцыя ўкраінскага грамадства. Мне здаецца, што я быў адкрытым, сумленным, такі, як я ёсць. Мы дамовіліся, што ў нас будуць дэбаты 19 красавіка на НСК «Алімпійскі». Я ніколі ў жыцці не мяняў правілы, імкнуся так рабіць, стараюся быць, як мне сказаў спадар прэзідэнт, «быць мужыком». Таму я стаяў на сваім», — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама: Парашэнка і Зяленскі пасварыліся ў жывым эфіры. Зяленскі кінуў трубку ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0