Дзейны кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка прыбыў у НСК «Алімпійскі», дзе запланаваны дэбаты з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Зяленскім, паведаміла «Украінская праўда».

Перад тым, як адправіцца ў прэс-цэнтр, падрыхтаваны для правядзення дыскусіі, Парашэнка падняўся на сцэну, усталяваную перад стадыёнам і звярнуўся да некалькіх тысяч прыхільнікаў, якія сабраліся перад НСК.

«Мы выбралі дэбаты, таму што гэта - прыкмета дэмакратыі… Калі спадар Зяленскі ўжо вярнуўся з Парыжа, калі для яго Украіна - вышэй за ўсё, мы чакаем яго для правядзення дэбатаў… Мы будзем яго запрашаць кожны дзень», - заявіў Парашэнка.

Са сцэны і з натоўпу на плошчы ад прыхільнікаў Парашэнкі неслася скандаванне «Вова, выходзь! Вова, выходзь!».

Пасля Парашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Зяленскага ён чакаў каля гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0