Пашкоджаны пры пажары 15-16 красавіка сабор Нотр-Дам будзе зачынены на працягу пяці-шасці гадоў, заявіў яго настаяцель Патрык Шаве. Пра гэта паведамляе Associated Press. Ён заўважыў, што частка будынка была сур'ёзна пашкоджана.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 16 красавіка, што сабор трэба адрамантаваць за пяць гадоў. Раней прадстаўнік рэстаўрацыйнай кампаніі SOCRA Патрык Палем казаў, што рэканструкцыя будынка зойме 15-20 гадоў.

Для аднаўлення сабора Макрон абвясціў міжнародную фандрайзінгавую кампанію. Па дадзеных RTL, за паўтара дня сума ахвяраванняў склала €1 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0