У Расіі ёсць варыянты пераарыентацыі паставак нафты з нафтаправода «Дружба» на парты. Пра гэта ў сераду заявіў журналістам міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак. Планы Беларусі перакрыць транзіт нафты з Расіі па гэтым нафтаправодзе ён назваў немэтазгодным форс-мажорам.

«Я лічу, што варыянт перакрыцця трубы — гэта форс-мажор, які, на маю думку, абсалютна немэтазгодны, мы нават не разглядаем гэты варыянт. Вядома, у нас ёсць рэзервы па іншых напрамках паставак нафты, у тым ліку і з павелічэннем аб'ёмаў пагрузкі праз марскія парты», — цытуе Новака ТАСС.

Ён дадаў, што лічыць мэтазгодным працаваць у адпаведнасці з дзеючымі дамоўленасцямі і кантрактамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0