Былы прэзідэнт Перу Алан Гарсія стрэліў у сябе за некалькі хвілін да таго, як паліцыя ўварвалася ў яго дом з мэтай арышту, паведамляе AFP.
69-гадовы Алан Гарсія быў дастаўлены ў бальніцу ў Ліме ў крытычным стане. Ён перанёс экстранную аперацыю, але ў выніку памёр.
Гарсія займаў пасаду прэзідэнта Перу два тэрміны: з 1985 па 1990 год, з 2006 па 2011 год.
Былога прэзідэнта падазравалі ва ўдзеле ў злачыннай змове і адмыванні грошай, ён пры гэтым усе абвінавачанні адмаўляў.
0
0
0
0
0
0