Жонка кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага Алена Зяленская патлумачыла «Апострафу», чаму шоўмен так рэдка выступае перад журналістамі.

«Цяпер у яго бок гучыць шмат прэтэнзій, што ён хаваецца ад прэсы. Я не раіла яму выходзіць да журналістаў. Насамрэч і без таго шмат выхадаў, камусьці адмаўляюць, але многім не. Проста ўсё паспець нерэальна», — заявіла яна.

Па словах Алены Зяленскай, яе муж апошнія месяцы «назапашвае веды і вопыт». Яна падкрэсліла, што Уладзімір Зяленскі «цэлымі днямі» праводзіць кансультацыі з экспертамі.

«Гэта складаны працэс, гэта нават не вучоба, гэта праца. Ён павінен паглыбіцца фактычна ва ўсё і гэта немагчыма зрабіць за адну хвіліну. Ён зараз экстэрнам праходзіць курс маладога байца, і мне здаецца, паспяхова», — сказала яна, каментуючы заявы пра адсутнасць палітычнага досведу ў Зяленскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0