У дачыненні да 42-гадовага магілёўца распачата крымінальная справа за катаванне. Дырэктар адной з прыватных арганізацый сістэматычна катаваў сужыцельку, аднак яна наважылася звярнуцца ў міліцыю толькі пасля шматлікіх угавораў сваякоў.

Мужчына і яго 34-гадовая сяброўка то сыходзіліся, то разыходзіліся: жыць разам увесь час ім не ўдавалася. Звычайна нядоўгі перамір'е заканчваліся сваркай, пасля якой мужчына некалькі разоў біў сужыцельку кулаком.

Некалькі разоў жанчына прыдумляла сваякам гісторыі пра тое, што звалілася з лесвіцы, але ў апошні раз сужыцель, не разлічыўшы сілы, зламаў ёй рабро. Яна звярнулася ў міліцыю.

Цяпер падазраванага ўзялі пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?