16 красавіка з-за курэння ў ложку згарэў дом у вёсцы Літвінава Асіповіцкага раёна. 53-гадовы віноўнік пажару і яго маці засталіся без даху над галавой.

Каля 3.00 пенсіянерка прачнулася ад страшнага паху дыму. Жанчына разбудзіла сына і ўдваіх яны хутка знайшлі крыніцу задымлення — тлелі пасцельныя рэчы. Прытушыўшы ўзгаранне вадой, сям'я зноў заснула, але ненадоўга. Праз 2 гадзіны дом зноў напоўніўся дымам. Пакуль жыхары насілі ваду і выклікалі ратавальнікаў, агонь спапяліў жыллё: знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме, пашкоджаны сцены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?