Перадача «Вячэрні квартал» на чале з фронтмэнам Уладзімірам Зяленскім — адно з самых папулярных шоу Украіны. Шэраг артыстаў паходзяць з Луганшчыны ці жылі там, але іх фінальныя песні (бярэцца вядомая мелодыя і пішуцца новыя словы) паказваюць, на чыім яны баку. У рэпертуары — каверы на песні Алы Пугачовай, Сяргея Галаніна, ДДТ, Басты, Віктара Цоя, Кузьмы Скрабіна. Песні — пра Крым, Данбас, Майдан і ў цэлым пра Украіну.

Напэўна, самая моцная іх песня — «Держи меня, родина» (музыка Дыяны Арбенінай)

…Что без нас хорошо.
Но кто здесь станет первым,
Кто сможет сказать:
«мы идем не туда!»?

Песня пра Крым на хіт Алы Пугачовай:

Яшчэ адна песня пра Крым:

Крытыкаваць Парашэнку «Квартал» стаў пасля таго, як апошні звольніў з пасады кіраўніка Днепрапятроўскай вобласці алігарха Каламойскага, уласніка тэлеканала, на якім выходзіць «Квартал». «Песня Каламойскага» — жартаўлівыя праклёны не толькі на адрас Парашэнкі, але і іншых украінскіх палітыкаў, а таксама суседзяў.

Яшчэ адна песня пра Пятра Парашэнку:

А вось — пра недальнабачныя ініцыятывы. «Мовчати» паводле Кузьмы Скрябіна.

А «Сансара» на музыку Басты зусім свежая, і спявалася на апошніх канцэртах «Квартала», фактычна гэта праграмная песня кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага.

Ведь, если перестанем своими петь голосами,
Своих детей мы предадим, и в тот же день,
Мы просто с тобою исчезнем,
Нас по закону чести не станет как людей!

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1