Архіўнае фота Сяргея Шэлега, Мінск-навіны
У аўстралійскім Брысбэне пачаўся матч Кубка Федэрацый. Беларускі дабраліся да паўфіналу — выдатнае дасягненне. У 2017 годзе нашы дзяўчаты выйшлі ў фінал.
Першай сёння на корт выйшла Арына Сабаленка супраць Саманты Стосур. Першы сэт беларуска выйграла 7:5, затым прайграла 5:7, а ў трэцім сэце сабралася — і бліскуча выйграла 6:3.
Гульня працягвалася 2 гадзіны 47 хвілін!
Зараз на корт выйдуць Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці.
У нядзелю — тры матчы.