Беларускі канцэрн «Белнафтахім» будзе патрабаваць кампенсацыі ад расійскай «Транснафты» за пастаўку няякаснай нафты. Пра гэта заявіў старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў, перадае БелТА.

«Усе магчымыя наступствы будуць абмеркаваны з «Транснафтай» на будучай нарадзе. Беларускі бок будзе настойваць на выпрацоўцы кампенсацыйных механізмаў», - сказаў Рыбакоў. «Патрабуецца замясціць нафту якасным прадуктам з адсутнасцю перавышэння дапушчальнай канцэнтрацыі па хлорарганіцы. Над гэтым працуем і чакаем інфармацыі ад расійскага боку», - адзначыў старшыня.

«У нас з беларускім бокам заключаны дамовы на прапампоўку нафты, дзе агавораны у тым ліку дзеянні бакоў у выпадку перавышэння нормаў арганічных хларыдаў у нафце. Мы будзем дзейнічаць у адпаведнасці з гэтымі дамовамі», — сказаў РБК прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.

Пра тое, што з Расіі стала паступаць няякасная нафта Urals, стала вядома вечарам 19 красавіка. Першымі пра паступленне няякаснай нафты паведаміў Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, асобныя пробы паказвалі перавышэнне ўтрымання хлорарганічных злучэнняў у сто разоў. Гэтыя злучэнні могуць сапсаваць цеплаабменнае абсталяванне і каталізатарныя сістэмы, іх рамонт можа заняць ад паўгода і больш, а шкода можа скласці сотні мільёнаў даляраў, падкрэсліў Рыбакоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10
Каментатар / Адказаць
23.01.2007 / 23:38
А можа нафтапровад пачалi рамантаваць i бруду у трубу набiлася? :)#(:
2
Каментатар / Адказаць
28.03.2005 / 02:43
Цяжка спрачацца з манапалiстам.
1
Каментатар / Адказаць
01.04.1977 / 14:10
Расеяне начали гадить нам ?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру