РБК
Удзельніца руху Femen правяла акцыю перад выбарчым участкам кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Кіеве, перадае РБК.
Дзяўчына, якая назвалася Юліяй, заявіла: «Мы не ведаем, хто такі Зяленскі. Гэта кот у мяху».
«Думаю, што нашы людзі страцілі надзею. Я не галасую ні за каго, — заявіла яна. — Прыйшла сюды выказаць сваю ідэю. У такім выглядзе — бо гэта заўважна. Інакш ніхто не заўважыць».
На пытанне аб тым, чаму актывістка назвала Зяленскага катом у мяху, дзяўчына заявіла, што «гэта думка лунае ў паветры». Яна падкрэсліла, што не падтрымлівае апанента Зяленскага — Парашэнку.
«Хопіць гвалтаваць Украіну!» — заявіла актывістка.
Як пазней патлумачыла РБК кіраўнік украінскага аддзялення Femen Аліса Вінаградава, дзяўчына, якая правяла акцыю на ўчастку Зяленскага, — удзельніца «сепаратысцкай часткі» руху, якая «працуе на Парашэнку». Сама Вінаградава — назіральнік на ўчастку, дзе галасуе дзейны прэзідэнт Украіны.





