Як распавялі «Лідскай газеце» ў ДАІ, здарэнне адбылося 20 красавіка ў 19 гадзін на аўтадарозе паміж вёскамі Мацевічы і Пяскоўцы перакуліўся аўтамабіль «Шкода».
Кіраваў ім 52-гадовы жыхар Пяскоўцаў. Акрамя яго ў салоне знаходзіліся чацвёра пасажыраў: тры жанчыны, 1941, 1942 і 1943 гадоў нараджэння і 9-гадовае дзіця.
Машына рухалася ў напрамку Пяскоўцы. Наперадзе яе ехаў аўтамабіль «Жыгулі». Кіроўца «Шкоды» вырашыў абагнаць ВАЗ, але падчас здзяйснення манеўру на гравійцы машыны страціла кіраванне і некалькі разоў перакулілася.
Адна з пасажырак, 76-гадовая жанчына, выпала з салона і, на жаль, атрымала несумяшчальныя з жыццём траўмы. Астатніх пасажыраў хуткая дапамога даставіла ў Лідскую бальніцу.
Кіроўца не пацярпеў. Што-небудзь патлумачыць мужчына пакуль не можа, бо знаходзіцца ў шокавым стане.





