Фота Вадима Замировского
Па дадзеных экзіт-полаў, палітык Уладзімір Зяленскі лідзіруе ў ходзе другога тура прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Дадзеныя вынікаў апытанняў былі паказаны падчас прамой трансляцыі тэлеканала 1+1 і «112.Украіна».
Па дадзеных апытання, зробленага па замове тэлеканала 1+1 Зяленскі заручыўся падтрымкай 72,7%, а Парашэнка — 27,3%. Экзіт-пол, праведзены па замове «112.Украіна», у Зяленскага 73,7%, у Парашэнкі — 26,3%.
Таксама апублікаваныя вынікі Нацыянальнага экзіт-пола, які праводзілі некалькі сацыялагічных агенцтваў. У адпаведнасці з імі за Зяленскага прагаласавалі 73,2%, за Парашэнку — 25,3%.
Зяленскі абраны прэзідэнтам Украіны на наступныя пяць гадоў.
Афіцыйныя звесткі будуць агучаныя пазней.
У першым туры Зяленскі набраў 30,24% галасоў, у Парашэнкі было амаль удвая меней (15,95%).





