Пра гэта прэм'ер Беларусі заявіў у інтэрв'ю «Панараме», піша Tut.by

Па дадзеных прэм'ер-міністра, сярэдняя заработная плата за сакавік перавысіла не толькі 1000 рублёў - прыкладна 1057 рублёў сярэдняя зарплата па сакавіку — але і 500 даляраў.

«Гэта значыць мэтавую задачу, якую ставіў кіраўнік дзяржавы, ужо дасягнута - за квартал сярэдняя зарплата склала 1011 рублёў. Але кіраўнік дзяржавы справядліва арыентуе ўрад на працу з нізка забяспечанымі пластамі насельніцтва, з тымі катэгорыямі, якім пакуль далёка да запаветнай тысячы рублёў», - прызнаў Румас.

У лютым сярэдні заробак (да выплаты падаткаў) склаў 977,6 рубля. Дадзеныя за сакавік Белстат мае агучыць 25-26 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0