Шасціканцовы крыж
Шасціканцовы крыж — гэта сімвал, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў. Такой формы быў крыж Еўфрасінні Полацкай, такую форму мае і крыж на шчыце вершніка на гербе «Пагоня». Лагатып гурта Brutto таксама стылізаваны пад шасціканцовы крыж.
Дызайнеры FDB паспрабавалі арыгінальна перастылізаваць адвечны беларускі сімвал. Атрымалася вышыванка 2.0. І вы — першыя, хто бачаць і маюць магчымасць апрануць такія цішоткі.
Long Live Belarus!
Лозунгу «Жыве Беларусь!» ужо больш за 150 гадоў. Ім карысталіся паўстанцы Кастуся Каліноўскага, яго можна сустрэць у вершах Купалы і артыкулах «Нашай Нівы».
FDB паспрабавалі зрабіць мастацка-лінгвістычную інтэрпрэтацыю ўсім вядомых словаў у выглядзе прынта, на якім «Жыве Беларусь» напісана на розных мовах: англійскай, польскай і літоўскай.
Беларусь у маёй крыві
Мы, беларусы — лісце магутнага дрэва, карані якога — стагоддзі нашай слаўнай гісторыі і імёны славутых суайчыннікаў. У гэтым прынце ўвасобленая пераемнасць пакаленняў і сувязь нашай гісторыі з сучаснасцю.
Born to be free!
Хто сказаў, што трактар «Беларус» — гэта сорамна? Трактар «Беларус» — гэта пазнавальны брэнд, моц і энергія свабоды, якая скарае бясконцыя беларускія палі і знішчае любыя перашкоды на сваім шляху.
А яшчэ гэта прыгожа.
Mінск
Мінчукі могуць яшчэ больш дакладна абазначыць сваю геаграфічную ідэнтычнасць праз цішотку з мінскімі славутасцямі. Оперны тэатр, вароты Мінска, чырвоны касцёл і шмат чаго яшчэ — у стылёвым прынце.
Цішоткі з гэтымі ды іншымі цікавымі прынтамі можна знайсці на сайце лабараторыі Farbendruck Brüder, а таксама завітаўшы ў краму — Незалежнасці, 58 (ГЦ «Маскоўска-Венскі»), 3 паверх, пав. 330. Некаторыя навінкі ўжо даступныя ў краме, на некоторыя адкрытая перадзамова.
Таксама можаце падпісацца на хлопцаў ва Укантакце, фэйсбуку ці інстаграме.





