«У прыватнасці, у гарадах мала беларускамоўных шыльдаў (у тым ліку на вакзалах), існуюць перашкоды для беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях, няма патрабавання да чыноўнікаў роўнага валодання мовамі, адсутнічае практыка справаводства на беларускай мове, суды ідуць па-руску, адсутнічае ўвесь корпус заканадаўства на беларускай мове», — сказана ў петыцыі.

Беларускамоўная гімназія №23 у Мінск. Фота «Мінск-Навіны».

Беларускамоўная гімназія №23 у Мінск. Фота «Мінск-Навіны».

Успомнілі там і пра заяву Аляксандра Лукашэнка падчас паслання да народа і парламента аб тым, што трэба зняць знак «Выконвай хуткасны рэжым».

Ініцыятыўныя грамадзяне патрабуюць вярнуць на дарогі дарожны знак «Выконвай хуткасны рэжым» па-беларуску і ў далейшым прытрымлівацца афармлення знакаў на беларускай мове.

А таксама заахвочваць да вывучэння і выкладання на беларускай мове выхавацелей, настаўнікаў і выкладчыкаў адмысловымі прэміямі, стварыць беларускамоўную дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову і падтрымаць іншыя падобныя прыватныя ініцыятывы.

Пакуль петыцыю падпісалі каля 300 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?