Сваякі і паплечнікі Хведара Нюнькі (1928—2018), слыннага дзеяча беларускага замежжа, шматгадовага кірауніка Таварыства беларускай культуры ў Літве, ініцыятара стварэння беларускай школы ў Вільні, звяртаюцца да сусветнай беларускай супольнасьці з просьбай дапамагчы ў зборы сродкаў, неабходных для ўсталявання помніка на яго магіле.

Папярэдні макет помніка ўжо ёсць. Паколькі Хведар Нюнька пахаваны побач з сваёй жонкай Нінай, то ўсё месца пахавання трэба будзе рэканструяваць, каб аб’яднаць у агульную кампазіцыю. Сваякі адкрытыя да прапаноў беларускіх скульптараў і творцаў па тым, як можа выглядаць помнік, а таксама да любой іншай дапамогі.

Непасрэдна зборам сродкаў на ўшанаванне памяці свайго бацькі займаецца дачка Хведара Нюнькі Ніна Барбора ([email protected]). Да яе можна звяртацца па ўсіх пытаннях, звязаных з ушанаваннем памяці спадара Хведара. Грошы можна пералічыць на наступны рахунак у любой валюце.

Банкаўскія рэквізіты тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?