БелТА / ТАСС

БелТА / ТАСС

Расія прызнае «тэхнічную праблему з якасцю нафты», якая ідзе ў Беларусь, заявіў прадстаўнік віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Козака Ілля Джус, перадае РБК. Ён дадаў, што ў чацвер чакаецца сустрэча Козака з паслом Уладзімірам Сямашкам і кіраўніком «Белнафтахіма» Андрэем Рыбаковым.

«Сустрэча з Сямашкам планавая. На ёй будуць абмяркоўвацца бягучыя пытанні энергетычнага супрацоўніцтва і, можа быць, будзе закранута пытанне аб якасці нафты», — адзначыў Джус.

Па словах крыніцы РБК, блізкай да перамоваў Масквы і Мінска, адбылося ўкідванне няякаснай нафты ў трубу, якая ідзе ў бок Беларусі. Канцэнтрацыя прымешак у ёй перавышае нарматывы. Вытворца гэтай нафты не ўваходзіць у лік вертыкальна інтэграваных нафтавых кампаній, дадаў суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0