Пыльны гарадскі двор. Летняя спёка. Раз’юшаная цётка скардзіцца знаёмай:

— Во, гарачыня такая, а мне вокны не расчыніць праз мух і катоў! Суседская рабая кошка такая ж падла! Ускочыць на вакно і сядзіць. Каб яна здохла разам са сваёй хазяйкай!

Расчыняецца вакно на другім паверсе. На ўвесь двор гаспадыня кліча свайго гадаванца:

— Мусік! Мусік!

Цёткі на лаўцы не застаюцца абыякавымі:

— Безабразнічает ваш Мусік!

— Каб ён здох разам з… — асякаецца ахвяра кацінага свавольства — …разам з усімі!

— Хай бы і здох. Я не проціў, — ласкава пагаджаецца гаспадыня Мусіка.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?