Пасля падвядзення вынікаў расійскага музычнага праекта «Голас. Дзеці», выбухнуў скандал.

Па выніках галасавання гледачоў пераможцай фіналу шостага сезона музычнага праекта «Голас. Дзеці», які прайшоў 26 красавіка, стала Мікела Абрамава з каманды Святланы Лабады.

Дзесяцігадовая Мікела — дачка расійскай спявачкі Алсу і прадпрымальніка Яна Абрамава.

Карыстальнікі сеткі назвалі вынікі конкурсу праплочанымі, а нумары Мікелы — ганебнымі. У фінале заўважылі прыкметы «анамальнага галасавання» на карысць Мікелы Абрамавай.

Тэлегледачы пакінулі каментары пад відэазапісамі, апублікаванымі на YouTube.

«Шкада іншых дзяцей. Іх адкрыта злілі. Перамаглі грошы ў чарговы раз», — напісаў адзін з карыстальнікаў. «Ганьба!!!!! Ніколі яшчэ ў дзіцячым «Голасе» так не рулілі грошы», — пагадзіўся другі.

«Колькі грошай адвалілі бацькі за суперфінал? Ганьба!», — адзначае трэцяя. «Проста хочацца лаяцца матам!!!! Пара чыстых нот, нізы ніякія. Як можна ў таленавітых дзяцей красці перамогу????» — абураецца яшчэ адзін каментатар.

Іншыя крытыкуюць рашэнне Алсу адправіць дачку на конкурс.

«Сёння сям'я Алсу купіла пахаванне праекта «Голас. Дзеці». Ну туды і дарога прадажнаму конкурсу», — канстатуе іншая.

Фінал і суперфінал шостага «Голас. Дзеці» адбыўся 26 красавіка. Абрамава выканала дзве песні. За першы нумар прагаласавалі 61,8% тэлегледачоў, за другі — 56,5%. Пры гэтым за дзве гадзiны відэаролікі з фінальнымі песнямі «пераможцы» сабралі 4,6 тысячы дызлайкаў і толькі 862 лайкі.

Пазней расійскі Першы канал паведаміў, што вынікі пераправераюцца.

Тэлевядучы Максім Галкін прызнаўся ў сябе ў інстаграме, што будзе імкнуцца зрабіць усё, каб яго дзеці не ўдзельнічалі ні ў якіх конкурсах, бо «гэта невыносна балюча, асабліва калі несправядліва». У сваю чаргу, акцёр Станіслаў Садальскі назваў вынікі конкурсу «невясёлай рэальнасцю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0