У амерыканскім горадзе Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі ёсць дзве праваслаўныя цэрквы: адна імя св. Пятра й Паўла, другая — імя св. Еўфрасінні Полацкай.

Першая была пабудаваная пасля Першай сусветнай вайны, а другая — пасля Другой сусветнай. Будаўнікамі абедзвюх былі беларусы, з той розніцай, што першыя звалі сябе «рускімі», а будаўнікі другой царквы былі ўжо нацыянальна сведамыя.

Багаслужбы ў гэтых цэрквах розняцца тым, што ў Петрапаўлаўскай цяпер пераважае англійская мова, а ў Еўфрасіннеўскай царкоўна-славянская.

Моўная розніца апошнімі гадамі ўплывае на тое, што новапрыбылыя з Беларусі вернікі ў большай, як выглядае, колькасці наведваюць Еўфрасіннеўскую царкву, калі там адбываецца традыцыйнае асвячэнне вялікодных кошыкаў. Іншая рэч, што на звычайных нядзельных багаслужбах маленнікаў бывае значна менш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?