У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складае з 1 мая 224 рублі 2 капейкі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца на 3,3% у параўнанні з нарматывам, якія дзейнічалі з 1 лютага 2019 года па 30 красавіка (216,9 рубля). Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае 249,98 рубля, пенсіянераў - 171,38, студэнтаў - 216,97, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - 143,09, дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 197,42, дзяцей ад 6 да 18 гадоў — 242,9.

Як патлумачылі спецыялісты, павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на харчовыя тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0