На аднаўленне транзіту нафты па трубаправодзе «Дружба» ў поўным аб'ёме спатрэбіцца некалькі месяцаў напружанай працы. Пра гэта паведаміў беларускі канцэрн «Белнафтахім».
У кампаніі адзначылі, што прынятыя на сённяшні дзень меры дадуць магчымасць аднавіць працу толькі адной ніткі нафтаправода з двух.
«Урэгуляванне сітуацыі з пастаўкамі няякаснай расійскай нафты па магістральным нафтаправодзе «Дружба» працягваецца. Сёння зноў у Мінэнерга Расіі праходзяць перамовы прадстаўнікоў канцэрна «Белнафтахім» і расійскіх нафтавых і нафтатранспартных кампаній», — гаворыцца ў паведамленні «Белнафтахіма».





