Беларусь цалкам спыніла 30 красавіка прыём нафты з Расіі. Пра гэта заявіў галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, піша ТАСС.

Аднаўленне транзіту нафты чакаецца 2 мая пасля выцяснення няякаснай нафты. Да 10—11 мая «Гомельтранснафта Дружба» плануе выйсці на 40% праектнай магутнасці нафтаправода.

Па папярэдняй ацэнцы кампаніі, агульны аб'ём няякаснай нафты ў трубаправодах Расіі, Беларусі, Украіны і Польшчы складае каля пяці мільёнаў тон.

Напярэдадні вечарам Мінэнерга Расеі паведаміла, што ў Беларусь пачала паступаць якасная нафта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0