Забарону на наведванне лясоў знялі ўжо ў 11 раёнах Беларусі, пры спрыяльных умовах надвор'я забарону будуць здымаць і ў астатніх рэгіёнах краіны. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Мікалай Юрэвіч, перадае БелТА.

Гэта пяць раёнаў Гродзенскай вобласці (Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі), два раёны Мінскай (Нясвіжскі і Слуцкі), два — Гомельскай (Калінкавіцкі і Мазырскі) і два — Магілёўскай (Бабруйскі і Кіраўскі). Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна