З Нацыянальнага музея ў Варшаве прыбралі інсталяцыю з жанчынай, якая есць банан. Палякі зладзілі флэшмоб супраць цэнзуры, паведамляе WP.

Работы Наталлі LL «Спажывецкае мастацтва» 1972 года і «З'яўленне Лу Саломэ» Катажыны Козыр 2005 года прыбралі з залы мастацтва ХХ і XXI стагоддзя ў пятніцу, 26 красавіка.

Адна з работ — «Спажывецкае мастацтва» — уключае ў сябе відэа і цыкл фатаграфій, якія паказваюць маладую бландзінку, якая есць банан. Робіць яна гэта эратычным спосабам, што адпавядае задуме аўтара.

Гэта было рашэнне дырэктара Нацыянальнага музея Ежы Мізелека. Паводле яго слоў, настаўнікі, якія праводзілі лекцыі ў музеі, скардзіліся, што такія работы «разбэшчваюць моладзь».

Гэта дало штуршок флэшмобу і мітынгу пад музеем. Польскія мастакі і карыстальнікі сацсетак распаўсюджваюць фатаграфіі з бананамі ў знак пратэсту.

У рэшце рэшт, дырэктар музея вырашыў вярнуць экспазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0