У Горках 4 мая вырашылі зрабіць днём дармовай працы — так вырашыў райвыканкам, паведамляе «Горацкі веснік».

Прадпрыемствам, арганізацыям, сельскім выканаўчым камітэтам рэкамендавана правесці ў гэты дзень суботнік на працоўных месцах або заняцца добраўпарадкаваннем Горак, сельскіх населеных пунктаў.

Такое рашэнне Горацкі райвыканкам прыняў для актывізацыі работы па навядзенні парадку на зямлі, для добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў Горацкага раёна, падрыхтоўкі да раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0