Пятро Парашэнка патэлефанаваў Уладзіміру Зяленскаму і павіншаваў яго з афіцыйнымі вынікамі выбараў, якія 30 красавіка абвясціла ЦВК, паведамляе Бі-бі-сі Украіна.

Парашэнка заклікаў скаардынаваць намаганні, каб узмацніць санкцыі супраць Расіі.

Прэзідэнт таксама паведаміў, што дамовіўся сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім «у набліжэйшы час».

«Суперніцтва на выбарах засталося ў мінулым», - адзначыў Парашэнка.

Парашэнка адзначыў, што міжнародныя назіральнікі прызналі выбары «сумленнымі, празрыстымі і дэмакратычнымі».

«Яны ў поўнай меры адпавядалі стратэгіі Украіны на членства ў Еўрапейскім саюзе і НАТА, я паслядоўна ўвасабляў гэта на працягу пяці гадоў свайго прэзідэнцтва», - заявіў прэзідэнт.

Ён выказаў надзею, што Уладзімір Зяленскі працягне гэты курс.

Парашэнка таксама заклікаў неадкладна «прадэманстраваць усім нашым партнёрам адзіную ўкраінскую пазіцыю ў той час, калі раздачай расійскіх пашпартоў на акупаваных тэрыторыях Крэмль ажыццяўляе чарговы этап гібрыднай вайны супраць Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0