Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным парадку атрымання расійскага пашпарта асобным катэгорыям грамадзян Украіны - якія жывуць у Крыме і на тэрыторыі г.зв. Данецкай і Луганскай народных рэспублік (ДНР і ЛНР). Тэкст указа размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Такое права атрымалі ўкраінскія грамадзяне, якія не маюць грамадзянства або падданства іншай дзяржавы, нарадзіліся і ўвесь час жылі ў Крыме, аднак выехалі за яго межы да 18 сакавіка 2014 года, калі паўвостраў па выніках праведзенага там рэферэндуму ўключылі ў склад Расіі. На атрыманне расійскага грамадзянства па спрошчанай схеме могуць прэтэндаваць таксама іх дзеці, муж і жонка і бацькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0