Суд у Лондане прысудзіў заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа да 50 тыдняў турэмнага зняволення за парушэнне ўмоваў выхаду пад заклад, паведамляе Reuters.

«Вы не здаваліся паліцыі па ўласным жаданні, пасольства Эквадора было вымушана даць доступ паліцыі ў будынак», — сказала суддзя Дэбара Тэйлар.

Паводле яе слоў, парушэнне Асанжам умоў закладу знаходзіцца нават за межамі самых сур'ёзных прад'яўленых яму абвінавачванняў.

У той жа час заснавальніку WikiLeaks прадастаўлена магчымасць скарачэння тэрміну ўдвая, калі ён адбудзе палову тэрміну без правапарушэнняў.

11 красавіка Асанж быў затрыманы і арыштаваны ў пасольстве Эквадора ў Лондане, дзе ён хаваўся з чэрвеня 2012-га, па выдадзеным у тым жа годзе ордэры за няяўку ў суд.

Паведамлялася таксама, што ён даглядаў ката і не прыбіраў за ім. І жывёліну ў Асанжа забралі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0