Жонка новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Алена ў 2013 годзе купіла элітную кватэру ў Лівадыі менш чым за палову рынкавай цаны ў экс-дэпутата, алігарха Аляксандра Бурака, паведамляе Reuters.

Адзначаецца, што трохпакаёвы пентхаўс у жылым комплексе «Імператар» у Лівадыі (каля Ялты ў акупаваным з 2014 года Крыме) па суседстве з Лівадыйскім палацам на ўзбярэжжы Чорнага мора Зяленская купіла ў красавіку 2013 года за 163 893 даляраў.

Комплекс «Імператар» у Лівадыі novostroy.info.

Комплекс «Імператар» у Лівадыі novostroy.info.

Пра гэта сведчыць дэкларацыя аб даходах яе мужа Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскі рэестр правоў на нерухомую маёмасць.

Такім чынам, яна набыла кватэру па кошце каля 1263 даляраў за квадратны метр.

Агенцтва адзначае, што ў 2012 годзе, паводле даных сайта нерухомасці domik.ua, кватэры ў комплексе «Імператар» прадаваліся па кошце ад 3500 да 4000 даляраў за квадратны метр.

На іншым сайце, indoor-estate.ru, кватэры ў гэтым доме ў 2012 годзе прадаваліся мінімум па 2800 даляраў за квадратны метр.

«Крымскі агент па нерухомасці на ўмовах ананімнасці пацвердзіў, што кватэры, супастаўныя з кватэрамі ў комплексе «Імператар», звычайна прадаваліся ў 2013 годзе па цане ад 2500 да 3000 даляраў за квадратны метр, але цана магла даходзіць і да 5000 даляраў за метр», — гаворыцца ў матэрыяле.

У рэестры правоў на нерухомую маёмасць Зяленская ўказана дзеючым уладальнікам пентхаўса ў Лівадыі.

«Гэтая кватэра была выстаўлена на продаж у красавіку агенцтвам нерухомасці «Прычал 82» па цане 790 668 даляраў, гэта значыць па цане, у чатыры разы больш заплочанай у 2013 годзе, ці за 5195 даляраў за квадратны метр», — піша Reuters.

Агенцтва не змагло высветліць, чаму кватэру ў 2013 годзе прадалі па цане, значна ніжэйшай за рынкавую.

Адзначаецца, што ні Зяленскі, ні яго жонка не адказалі на просьбу аб каментары. Аляксандр Бурак, які прадаў кватэру, па тэлефоне адмовіў агенцтву ў каментары з гэтай нагоды і не адказаў на пісьмовыя пытанні.

Reuters таксама паведамляе, што, паводле звестак выбарчай камісіі, Бурак быў назіральнікам ад Зяленскага ў родным горадзе шоўмена, Крывым Рогу, на выбарах прэзідэнта 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0