Фота Дар'і Буракінай, Tut.by
Зборная Беларусі выйграла трэці матч на чэмпіянаце свету па хакеі ў Першым дывізіёне, што праходзіць у Нур-Султане. Сёння нашы хакеісты перамаглі каманду Славеніі — 4:1.
Раней беларусы перамаглі Літву і Венгрыю.
Казахстан сёння выйграў у Паўднёвай Карэі — 4:1.
Беларусь, Казахстан — 9, Паўднёвая Карэя — 6, Венгрыя — 3, Славенія, Літва — 0.
Беларусы 4 мая згуляюць з гаспадарамі спаборніцтваў, а 5 мая з Карэяй.
У элітны дывізіён выходзіць дзве зборныя.