marca.es

marca.es

Дом паўабаронцы «Барселоны» Артура абрабавалі падчас першага паўфінальнага матча з «Ліверпулем», паведамляе El Taquigrafo. Што праўда, Артур трапіў у заяўку на матч, але на поле не выходзіў.

Па інфармацыі выдання, у дом 22-гадовага футбаліста, размешчаны ў раёне Лес Кортс у заходняй частцы Барселоны, уварваліся двое рабаўнікоў. Яны былі ўзброены нажом і адвёрткай. У той момант у будынку знаходзіўся брат Артура. Злачынцы прыставілі да яго горла адвёртку і забралі з дома гадзіннік Rolex, а таксама іншыя каштоўныя рэчы.

За апошнія некалькі месяцаў у Барселоне былі абрабаваныя яшчэ некалькіх футбалістаў каталонскага клуба. Злачынцы пабывалі ў дамах Жэрара Піке, Жордзі Альбы, Кевіна-Прынса Баатэнга і Малкама, піша РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0