Пра гэта паведаміла Мінск-навінам намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацабароне Мінгарвыканкама Ірына Дудка.

«У Мінску пражывае 1 756 ветэранаў і 2 100 чалавек, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, — сказала яна. — Акрамя традыцыйных акцый да Дня Перамогі ў сталіцы прадугледжана новая сацыяльная паслуга: падарунак прылады ў выглядзе кулона з GPS-трэкерам і датчыкам падзення. Яна будзе кругласутачна падтрымлівацца работнікамі call-цэнтра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0