На афіцыйным сайце прэзідэнта Казахстана размяшчаюць фатаграфіі часовага кіраўніка краіны Касым-Жамарта Такаева з моцна адрэтушаваным тварам, паведамляе «Радио.Азаттык».
Выданне заўважыла, што фатаграфіі на сайце прэзідэнта Казахстана і дзяржаўных СМІ краіны моцна адрозніваюцца ад тых, якія публікуюць замежныя выданні.
На ўсіх здымках звычайна адкарэктаваны твар і шыя Такаева.
Касым-Жамарт Такаеў, да якога перайшлі прэзідэнцкія паўнамоцтвы пасля адстаўкі Нурсултана Назарбаева 20 сакавіка, будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкі выбарах, якія адбудуцца 9 чэрвеня.
0
0
0
0
0
0