Фатограф Тама Гуаск выклаў у інтэрнэт фотаздымкі з даху знявечанага пажарам парыжскага сабору. Выгляд драматычны:

Драўляныя канструкцыі дашчэнту згарэлі. Жалезны лабірынт, які вы бачыце — гэта металічныя рыштаванні рэстаўратараў.

Але семісотгадовая каменная «ружа» не пацярпела (гэтую дэталь сабору ўзвялі ў 1260 годзе, а сам сабор Парыжскай Божай Маці пачалі будаваць у далёкія 1160-я, калі ў Полацку княжыў Барыс Усяславіч).

Відовішча апакаліптычнае. Аднак, калі спусціцца з даху, усё выглядае не так і блага:

Больш фота можна пабачыць на старонцы фатографа ў фэйсбуку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?