У Нацыянальным аэрапорце Мінск адкрылі другую штучную ўзлётна-пасадачную паласу.
Сімвалічную стужку ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Дзмітрый Мелікян.
На мерапрыемстве прысутнічалі работнікі аэрапорта, авіякампаніі «Белавія», прадпрыемства «Белаэранавігацыя» і арганізацый, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве новай паласы.