У міліцыю звярнуўся 32-гадовы мінчук: уначы з двара прапаў матацыкл «Кавасакі» светла-зялёнага колеру.

Цягам сутак міліцыя знайшла прапажу ў адным з гаражных кааператываў Мінскага раёна. Транспартны сродак быў прыпаркавана паміж двума аўтамабілямі і накрыты тэнтам, паведамляе сталічная міліцыя.

Крыху пазней супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС сумесна з крыміналістамі, а таксама пры сілавой падтрымцы АМАПа быў затрыманы 30-гадовы мужчына, які каля 02:45 ночы, прыйшоўшы да згаданага матацыкла, стаў яго перафарбоўваць ў чорны колер.

У ходзе асабістага вобшуку ў яго былі знойдзены і канфіскаваны адмычкі, з дапамогай якіх ён заводзіў дадзены матацыкл. Таксама пры маладым чалавеку выяўленыя чарцяжы адмычак для іх наступнага вырабу.

У часе ператрусу дома быў знойдзены і канфіскаваны рэгістрацыйны знак выкрадзенага матацыкла, які быў надзейна схаваны паміж сценак кардоннай скрынкі.

Мужчына растлумачыў, што ён займаецца выкананнем розных трукаў на матацыклах. Для гэтага ён вырашыў знайсці сабе які-небудзь матацыкл, бо выкарыстоўваць свой для выканання трукаў яму было шкада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру