У пятым туры нечакана прайгралі мінскае «Дынама» і «Шахцёр». Калі «бела-сінія» ў традыцыйным для гэтага сезону панылым стылі саступілі мінімальна «Нёману», то «Шахцёр» згуляў з «Энергетыкам-БДУ» пакуль найяскравейшы матч чэмпіянату. Прайграючы 1:3, салігорцы змаглі ў канцоўцы гульні адгуляцца, але «студэнты» ўсё ж даціснулі фаварытаў і здабылі першую перамогу ў чэмпіянаце.

Гульцы «Энергетыка» святкуюць перамогу над «Шахцёрам». Фота: ФК «Энергетык-БДУ».

Гульцы «Энергетыка» святкуюць перамогу над «Шахцёрам». Фота: ФК «Энергетык-БДУ».

Паралельна згубілі важныя турнірныя балы брэсцкія «дынамаўцы» — дома тыя не змаглі перагуляць «Славію», у якой забажыў брамнік Радзівон Сямук. Такім чынам, страты канкурэнтаў вывелі на першы радок БАТЭ, а таксама сенсацыю гэтага сезона «Іслач». Кампанію ім складае «Шахцёр» — у трох каманд па 12 балаў.

У аўторак і сераду прайшлі матчы ў адказ паўфінала Кубка Беларусі. Мінскае «Дынама» нічога не зрабіла з «Віцебскам» і згубілі шанцы на доўгачаканы трафей, а вось «Шахцёр» з «Іслаччу» выдалі выдатную гульню, якая доўжылася 120 хвілін (асноўны час скончыўся з лікам 2:2, як і ў першым матчы). У экстра-таймах больш дасведчаныя салігорцы даціснулі «Іслач». Але тут яшчэ не канец гісторыі: высветлілася, што камандам нельга было праводзіць чацвёртую замену ў дадатковы час, бо гэта супярэчыла рэгламенту гэтага розыгрышу кубка. Суддзі, інспектар і кіраўнік дэпартамента судзейства часова адхіленыя, а лёс гульні вызначыцца на пасяджэнні дысцыплінарнага камітэта.

Цяпер пра матчы наступнага тура.

«Тарпеда-Мінск» — «Дняпро»

Калі «аўтазаводцы» пасля неблагіх першых трох тураў спыніліся і прайгралі дзве апошнія гульні, то ў магілёўцаў якраз пачало нешта наклёўвацца — дзве нічые, хаця і без забітых мячоў.

Гэты матч можа быць цікавым праз прызму суперніцтва «Тарпеда» і «Праменя», якое цягнецца яшчэ з першай лігі. Ці застанецца градус барацьбы такім жа высокім і ў «Дняпра» — пакажа суботняя гульня.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Нёман» — «Тарпеда-БелАЗ»

Ценевы матч тура. Гродзенцы займаюць сёмы радок, жодзінцы — пяты. У апошніх двух турах абедзве каманды выключна перамагалі, прытым «Нёман» пакінуў ні з чым леташніх фаварытаў: «Віцебск» і мінскае «Дынама».

У Гродне можна чакаць як звышасцярожнай гульні, так і звышяскравай з мноствам галоў. Але, здаецца, пераможцы не будзе.

Прагноз «НН»: нічыя.

«Энергетык-БДУ» — «Славія»

  • 05.05, 14:00. Мінск, стадыён «РЦАР-БДУ»

«Студэнты» вяртаюцца на хатні стадыён. На «Камвольшчыку» яны змаглі разжыцца толькі адным балам, ужо ў нядзелю ёсць магчымасць папоўніць скарбонку яшчэ трыма.

Але не ўсё так проста: «Славія», як мы адзначалі раней, гуляе ў добры футбол і можа звесці да нуля ўсю эйфарыю «Энергетыка» ад гульні з «Шахцёрам».

Прагноз «НН»: »Славія» не саступіць.

«Слуцк» — «Дынама-Мінск»

  • 05.05, 16:00. Слуцк, стадыён «Гарадскі»

Случчакі здолелі вырваць нічыю ў Віцебску, але гэта не дазволіла падняцца камандзе Віталя Паўлава вышэй за апошні радок. 

У нядзелю «Слуцк» будзе праводзіць ажно чацвёртую хатнюю гульню ў чэмпіянаце супраць каманды з відавочнымі праблемамі ў атацы, якія сталі адбівацца на выніках. 

Каманды ўжо знаёмыя адна адной па чвэрцьфіналах кубка, і «Слуцк» нават змог перамагчы ў «Дынама». Ці зможа паўтарыць гэта ў нядзелю?

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Мінск» — «Дынама-Брэст»

  • 05.05, 19:00. Стадыён ФК «Мінск»

Наколькі бадзёрым выдаўся старт брэсцкага «Дынама», настолькі ж няўдалымі атрымаліся дзве апошнія гульні, якія нівеліравалі ўвесь гандыкап берасцейцаў.

«Мінск» пасля чатырох нічыіх пажартаваў у твітары, што іх план на сезон — гэта 28 нічыіх і 2 перамогі над Брэстам. «Гараджане» ўжо схібілі, прайграўшы БАТЭ, таму трэба даказваць. Але ў гэта слаба верыцца.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Гомель» — «Віцебск»

  • 06.05, 15:00. Гомель, стадыён «Цэнтральны»

Вжух — і нічога не засталося ад дзёрзкага старту «Гомеля» пасля параз у двух апошніх турах.

Фота Анатоля Рэдзіна.

Фота Анатоля Рэдзіна.

Але ёсць шанец выправіць сітуацыю ў матчы супраць «Віцебска», што яшчэ не перамагаў у чэмпіянаце. Але ж усе серыі мусяць калісьці канчацца, і «Гомель» пра гэта добра ведае. Таму трэба быць асцярожнымі.

Прагноз «НН»: «Віцебск» не саступіць.

«Гарадзея» — БАТЭ

  • 06.05, 17:00. Стадыён «Гарадзея»

Год таму каманды сустракаліся ў дзясятым туры. На рахунку «Гарадзеі» не было перамог, але яны змаглі перамагчы БАТЭ, што каштавала Алегу Дулубу працоўнага месца.

Сёлета першая вочная гульня адбываецца ў шостым туры, у «Гарадзеі» зноў праблемы. Але гэта не абяцае простага двубою для барысаўцаў.

Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.

«Шахцёр» — «Іслач»

  • 06.05, 19:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік»

Другое за тыдзень рандэву каманд Ташуева і Жукоўскага, на гэты раз — у чэмпіянаце. У табліцы «Шахцёр» і «Іслач» дзеляць разам з БАТЭ першы радок, таму гульню ў панядзелак ўпэўнена можна называць матчам тура.

Фота: ФК «Шахцёр».

Фота: ФК «Шахцёр».

Ці змогуць салігорцы зноў перамагчы «Іслач» і ці хопіць у каманды з Мінскага раёна сілаў, каб зноў даць бой «Шахцёру»?

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?