Літва аб'явіла персонай нон грата расійскага выканаўцу Рыгора Лепса, якога падазраюць у сувязях з крымінальным светам, паведамляе Delfi.

Санкцыі ўступілі ў сілу на падставе спіса Магніцкага, які дазваляе ўключаць у «чорны спіс» асобаў, звязаных з карупцыяй, адмываннем грошай і парушэннямі правоў чалавека. Адпаведнае рашэнне падпісаў міністр унутраных спраў Літвы Эймуціс Місюнас пасля звароту кіраўніка МЗС Лінаса Лінкявічуса.

«З улікам звароту кіраўніка МЗС, пацвярджаем, што міністр унутраных спраў Літвы Эймуціс Місюнас 30 красавіка падпісаў загад, які забараняе ўезд гэтай асобе на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі», — сказала прадстаўнік кіраўніка МУС Ева Дырмайце.

Віцэ-міністр замежных спраў Дарус Скусявічус сказаў, што Лепса прапанавалі ўнесці ў гэты спіс «пасля кансультацый з саюзнікамі».

«Нам здаецца, што тое, што яму інкрымінуюць у ЗША, — дастатковая нагода для ўнясення ў наш спіс», - сказаў Скусявічус.

Выканаўца прыязджаў у Літву з канцэртам у сакавіку 2019 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру