Нацыянальны банк чакае запаволення інфляцыі да мэтавага ўзроўню да канца года — не вышэй за 5% за год. Пра гэта заявіў на брыфінгу 3 мая кіраўнік Нацбанка Павел Калаўр, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Калаўр адзначыў, што з пачатку года інфляцыйныя працэсы набралі абароты ў сувязі з цэлым шэрагам фактараў. Так, на рост коштаў аказала ўплыў сезонная змена кошту асобных тавараў, а таксама рост коштаў на паліва.

— Яшчэ адным фактарам паскарэння інфляцыі стаў рост зарплаты ў канцы 2018 года вышэй прадукцыйнасці працы, — канстатаваў Калаўр.

Паводле яго прагнозу, у II квартале, узровень інфляцыі яшчэ захаваецца вышэй за мэтавы арыенцір. Аднак пачынаючы з III квартала ўплыў часовых фактараў пачне слабець.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0