21 красавіка інвалід-калясачнік сутыкнуўся з праблемай: яму трэба было ўвайсці ў тралейбус, аднак кіроўца так і не дапамог. «Няма часу», — матываваў той сваю адмову.

Як стала вядома з суполкі «Безбар'ерны Гомель», інцыдэнт адбыўся на прыпынку «8 сакавіка». Калясачнік звярнуўся да кіроўцы тралейбуса № 8 з просьбай дапамагчы ў пасадцы, аднак яму так і не дапамаглі.

Мужчына звярнуўся са скаргай у «Гарэлектратранспарт». Там яго выслухалі і абаранілі. Згодна з працоўнай інструкцыі, «кіроўца падчас працы на лініі абавязаны ў выпадку неабходнасці аказваць садзейнічанне пры пасадцы і высадцы інвалідаў-калясачнікаў».

Падобнае стаўленне да калясачніку не сышло з рук кіроўцу, яго прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?