Літоўскі еўрапарламентар Раландас Паксас, якi сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, не прадстаўляе Літву, заявіў літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, піша Delfi.

«Ён прадстаўляе сябе, і яшчэ, як кажа, кагосьці, але я хачу звярнуць увагу на тое, што ён сапраўды не прадстаўляе Літву, не прадстаўляе нашы ведамствы і нашу палітыку», — заявіў міністр.

Ён адзначыў, што палітык не ўзгадняў сваіх дзеянняў з міністэрствам. У чацвер у Мінску Паксас сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам, а таксама з міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам. Ён паведаміў, што абмяркоўваў пытанні бяспекі Беларускай АЭС у Астраўцы, магчымай дэмілітарызацыі Калінінградскай вобласці і Літвы. У снежні мінулага года ён сустракаўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру