Суд Арменіі прыняў рашэнне арыштаваць усю маёмасць і прыбыткі, акрамя пенсіі другога прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана.

Накладзены арышт на ўсю маёмасць і прыбыткі, акрамя пенсіі. Гэта маёмасць не была ацэнена, але працэс ацэнкі з'яўляецца абавязковым.

Спецыяльная следчая служба Арменіі 26 ліпеня прад'явіла Качарану абвінавачанне ў гвалтоўным звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў 2008 годзе. У той жа дзень экс-прэзідэнта краіны дапыталі ў межах крымінальнай справы аб забойствах на пратэстных акцыях апазіцыі 1 сакавіка 2008 года.

У 2008 годзе армянская апазіцыя на чале з першым прэзідэнтам Лявонам Тэр-Петрасянам, які балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах, праводзіла ў цэнтры Ерэвана мітынгі, выказваючы незадаволенасць вынікамі галасавання. Акцыі пратэсту выліліся 1-2 сакавіка 2008 года ў сутыкненні мітынгоўцаў з сіламі правапарадку, у выніку якіх загінулі дзесяць чалавек, больш за 200 былі параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0