Jax Sheriff's Office / Twitter

Jax Sheriff's Office / Twitter

На борце лайнера былі 139 чалавек, усе яны жывыя. На фотаздымках з месца здарэння відаць, што самалёт часткова пагружаны ў ваду. Як мяркуецца, Boeing пасля прызямлення выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы, піша РБК.

Каля горада Джэксанвіл у штаце Фларыда самалёт Boeing 737 пасля прызямлення апынуўся ў рацэ. Пра гэта паведаміў мэр Джэксанвіла Лэні Кэры на сваёй старонцы ў Twitter.

«У нас самалёт у рацэ. Мяне праінфармавалі пажарныя і ратавальнікі. Яны на месцы здарэння», - напісаў ён.

Офіс шэрыфа Джэксанвіла распаўсюдзіў фатаграфіі, на якіх відаць, як лайнер часткова пагружаны ў ваду. «Самалёт не затануў. Усе людзі жывыя», - гаворыцца ў паведамленні.

На борце Boeing 737 былі 136 чалавек. Паводле яго слоў, лайнер пасля прызямлення з'ехаў з узлётна-пасадачнай паласы і зваліўся ў раку.

Гэта быў рэйс, які ляцеў з ваенна-марской базы ў заліве Гуантанама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0