Па словах прэзідэнта ЗША, Пуцін не жадае ўмешвацца ў Венесуэлу, але хоча, каб там адбыліся станоўчыя змены. Трамп заявіў, што жадае таго ж.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яго расійскі калега Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы гутарылі пра сітуацыю ў Венесуэле і падчас абмеркавання гэтай тэмы засяродзіліся на аказанні гуманітарнай дапамогі венесуэльцам. Пра гэта Трамп паведаміў журналістам у Белым доме, піша РБК.

Паводле яго слоў, падчас размовы было закранута некалькі тэм, у тым ліку сітуацыя ў Венесуэле. «І ён [Пуцін] зусім не жадае ўмешвацца ў Венесуэлу, але хоча, каб нешта пазітыўнае адбылося з Венесуэлай. І я адчуваю тое ж самае», — цытуе Трампа Reuters. «Мы хочам даставіць гуманітарную дапамогу — цяпер людзі галадаюць, у іх няма ежы, няма вады», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0